Усе навіны

УЕФА выключыць «Ювентус» з еўракубкаў на адзін год, калі каманда кваліфікуецца туды

2 чэрвеня, 15:54

Прэзідэнт УЕФА Аляксандзер Чаферын сустрэўся з кіраўніком Федэрацыі футбола Італіі Габрыэле Гравінай, паведамляе La Gazzetta dello Sport.

Кіраўнік УЕФА выказаў сваю незадаволенасць, што Федэрацыя заключыла з «Ювентусам» пагадненне пра прызнанне віны ў фінансавых махінацыях. Чафярын лічыць, што гэта перашкодзіла больш жорсткаму пакаранню турынцаў – з іх маглі зняць больш за 10 ачкоў.

Юрысты «Ювентуса» спрабавалі як мага хутчэй дамовіцца з Федэрацыяй, каб пазбегнуць разгляду махінацый з заробкамі. Калі б гэтую справу расследавалі, з клуба маглі зняць яшчэ больш ачкоў, у яго не было б шанцаў кваліфікавацца ў еўракубкі. Але Чафярын будзе настойваць на выключэнні каманды з еўратурніраў УЕФА, калі яна трапіць у Лігу Еўропы або Лігу канферэнцый па выніках сезона.

У Чафярына і «Ювентуса» дрэнныя адносіны, таму што былы прэзідэнт клуба Андрэа Аньелі быў адным з галоўных прыхільнікаў ідэі стварэння Суперлігі.

Перад апошнім турам Серыі А «Ювентус» знаходзіцца на 7-м месцы, які кваліфікуе каманду ў Лігу канферэнцый, але яшчэ захаваныя шанцы і на трапленне ў Лігу Еўропы. Табліца тут.