Усе навіны

Сяргей Нікіфарэнка: «У брэсцкім «Дынама» гублялася ўпэўненасць гульцоў, а перамога над «Мінскам» як глыток свежага паветра»

3 чэрвеня, 09:20

Трэнер брэсцкага «Дынама» Сяргей Нікіфарэнка падвёў вынікі пераможнага матчу з «Мінскам» (1:0) у 11-м туры чэмпіянату Беларусі.

«Гарачая гульня была сёння. Самае галоўнае, што яна для нас аказалася станоўчай. Доўгачаканая перамога. Мусіць, гэтым усё сказана. Калі ў папярэдніх гульнях дзесьці не шанцавала, а дзесьці былі нейкія моманты па складзе і яшчэ па нейкіх прычынах нам не ўдавалася дабіцца станоўчага выніку, то сёння мы заслужылі гэтую перамогу.

Перамога была вельмі патрэбная, таму што ціск ад таго, што каманда не можа выйграць, з кожнай гульнёй усё павялічваўся. Губляўся і псіхалагічны стан, і ўпэўненасць гульцоў. Сённяшняя перамога як глыток свежага паветра. Спадзяюся, паступова ў нас будзе збалансаваны склад і абойма, дзе мы зможам ужо вар'іраваць замены», – сказаў Нікіфарэнка.