Усе навіны

Карла Анчалоці: «У нас няма ніякіх сумневаў, што Бензема застанецца ў «Рэале»

3 чэрвеня, 17:25

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці падзяліўся меркаваннем пра будучыню форварда мадрыдцаў Карыма Бензема перад матчам 38-га тура Ла Лігі супраць «Атлетыка».

– Бензема сказаў: «Рэальнасць – не інтэрнэт». Вы згодныя?

– Ён мае рацыю. Я не вельмі добра разбіраюся ў тэхналогіях, але рэальнасць іншая.

– «Легенды мадрыдскага «Рэала» павінны заканчваць кар'еру ў «Рэале», – сказалі вы ў лютым. Такім чынам, Ці павінен Бензема скончыць карʼеру ў «Рэале»?

– Так, гэта тое, чаго я прытрымліваюся. Думаю, што такое ж меркаванне ў заўзятараў і ў клуба. Але ў гульцоў могуць быць іншыя намеры, напрыклад, больш працяглая карʼера, больш гульняў... Але я настойваю: я, заўзятары і клуб думаем менавіта так.

– Бензема застанецца?

– Ён гатовы згуляць заўтра, і ў яго ёсць гадавы кантракт. У нас няма ніякіх сумневаў, – сказаў Анчалоці.