Усе навіны

Татур пра Драгуна: «Пераход у БАТЭ – галоўны трансфер у сучаснай гісторыі ЧБ»

4 чэрвеня, 18:59

«Без усялякіх пытанняў – топ-3 гульцоў Беларусі для мяне, калі мы пра перыяд недзе з 2010-га.

Пераход у БАТЭ – мабыць, галоўны трансфер у сучаснай гісторыі ЧБ. З усімі фактарамі і вялікімі поспехамі ў Барысаве.

Удачы! І дзякуй за гульню. Толькі павага», - напісаў Татур.

Нагадаем, 4 чэрвеня Драгун аб'явіў пра завяршэнне кар'еры ў дзень 35-годдзя, раней яго ўнеслі ў «чорны спіс» так званага міністэрства спорту Беларусі.

Апошнім клубам футбаліста быў БАТЭ, за які Станіслаў выступаў з 2017 года.

За зборную Беларусі паўабаронца правёў 68 матчаў і вызначыўся 11 забітымі мячамі.