Усе навіны

«Чэлсі» ацэньвае Хаверца ў 50-60 млн еўра + бонусы

4 чэрвеня, 23:24

«Чэлсі» гатовы прадаць паўабаронцу каманды Кая Хаверца, паведамляе журналіст Фларыян Плетэнберг.

Абумоўлена гэта тым, што ў клубе не ўпэўненыя, што немец у будучыні падпіша новы кантракт, а дзейны заканчваецца ў 2025 годзе. Кошт – 50-60 млн еўра + бонусы.

«Рэал» ужо пачаў працу над трансферам гульца, але прасунутых перамоваў пакуль няма.

Нагадаем, лонданцы набылі Хаверца ў «Баера» за 80 млн еўра ў верасні 2020-га.

За гэты час Кай забіў 32 мячы і аддаў 15 асістаў у 139 матчах.