Усе навіны

«Дынама-БДУФК» згуляе з «Дняпром», «Мінск» супраць «Зоркі-БДУ» ў 1/2 фіналу жаночага Кубка Беларусі

5 чэрвеня, 12:11

Сёння адбылося лёсаванне 1/2 фіналу Кубка Беларусі сезона-2023. 28 чэрвеня сустрэнуцца наступныя пары (гаспадаром выступіць клуб, пазначаны ў пары першым):

- «Дынама-БДУФК» – «Дняпро» Магілёў;

- «Мінск» – «Зорка-БДУ»

Фінал Кубка Беларусі пройдзе 20 жніўня. Гаспадаром тытульнай сустрэчы стане пераможца пары «Дынама-БДУФК» – «Дняпро» Магілёў.