Усе навіны
Photo

На новай форме «Чэлсі» будзе залацістая эмблема і надпіс «Гонар Лондана»

5 чэрвеня, 23:50

У сеціва патрапілі фота магчымай новай хатняй формы «Чэлсі» ад амерыканскай кампаніі Nike.

Футболкі на сезон 2023/24 выкананы ў сіне-белых колерах, эмблема і лагатып Nike – пералівістая залацістая.

Гульнявая форма «Чэлсі» не ў першы раз будзе з залацістай эмблемай. У сіне-залацістых футболках каманда гуляла ў сезоне 2012/2013, але тады эмблема не была выраблена з металічных матэрыялаў.

На каўняры з унутранага боку будзе надпіс «Гонар Лондана».