Усе навіны

Дзi Марыя развітаўся з «Ювентусам»

6 чэрвеня, 22:50

Паўабаронца «Ювентуса» Анхель Дзi Марыя паведаміў, што пакідае італьянскі клуб.

«Я дайшоў да канца цяжкага і складанага этапу. Я іду са спакоем чалавека, які аддаў усё, каб дапамагчы клубу працягваць выйграваць тытулы, але гэта было немагчыма.

Я іду з горкім прысмакам таго, што мне не ўдалося, але з радасцю, што завёў многіх сяброў у гэтай выдатнай распранальні, часткай якой я быў.

Дзякуй усім маім прыхільнікам, я заўсёды адчуваў сябе тут як дома. Дзякую ўсім гульцам «Ювентуса» за іх штодзённую прыхільнасць. Абдымаю і заўсёды нашу ў сэрцы», – напісаў 35-гадовы Дзi Марыя ў інстаграме.

Аргенцінец за сезон у «Юве» забіў 8 мячоў і зрабіў 7 асістаў у 40 матчах.

Раней паведамлялася, што «Бенфіка» хоча падпісаць Дзi Марыю.