Усе навіны

«Інтэр Маямі» і МЛС працуюць над падпісаннем Месі, Apple і Adidas могуць прапанаваць яму частку ад будучага прыбытку

7 чэрвеня 2023, 11:53

«Інтэр Маямі» хоча падпісаць нападаючага Ліянэля Месі, які пакінуў «ПСЖ», паведамляе The Athletic.

Клуб працуе над падпісаннем аргенцінца сумесна з МЛС. У працэс таксама ўцягнутыя камерцыйныя партнёры лігі – Apple і Adidas.

МЛС і Apple разглядаюць магчымасць прапанаваць Месі частку даходу ад новых падпісчыкаў, уцягнутых у струменевы пакет платформы, пасля пераходу аргенцінца ў ЗША.

Adidas, які мае кантракт з Месі з 2006 года, можа прапанаваць нападаючаму частку ад любога павелічэння прыбытку кампаніі ў выніку яго гульні ў МЛС.

Сам футбаліст адпрэчыў варыянт з пераходам у Саудаўскую Аравію, але чакае рашэння «Барселоны», якая пакуль не можа прапанаваць яму кантракт з-за фінансавых абмежаванняў.

Месі правёў 32 матчы ў Лізе 1 гэтага сезона, вызначыўшыся 16 галамі і 16 асістамі. Статыстыка 35-гадовага нападаючага тут.