Усе навіны
Вiдэа

Яўген Савін: «Хамутоўскі лёгка можа стаць міністрам спорту ці ўзначаліць АБФФ»

7 чэрвеня, 18:31

Расійскі блогер Яўген Савін у інтэрв'ю YouTube-каналу «ЧестнОК» падзяліўся меркаваннем пра беларускага трэнера Васіля Хамутоўскага.

– Мы здымаем фільм пра Беларусь. Амаль усе хлопцы з гэтага фільма ці з'ехалі з Беларусі, ці аказаліся асуджаныя, як я, як Вася Хамутоўскі. Што ты думаеш на гэты конт?

– Зразумела, што калі выстаіць рэжым Лукашэнкі, то па-любому будуць санкцыі. Ёсць прымаўка: калі ты не сядзеў, дык ты не беларус. Але ж гэта проста жах.

Гэта рэальна нейкі кашмар, калі некаторыя хлопцы мне расказвалі, што проста за сваю грамадзянскую пазіцыю людзей саджалі на Акрэсціна на шмат дзён, засоўвалі ў горла сцяг, прымушалі спяваць гімны і ўсё астатняе. Але гэта ж проста кашмар.

У прынцыпе, я ўпэўнены, плюс-мінус тое самае будзе адбывацца ў Расеі. Мне падаецца, а з кожным годам мне падаецца яшчэ больш, што ўсё, што хочуць прымяніць у Расіі, абкатваюць на Беларусі.

Я ўпэўнены, што рэпрэсіі будуць і ў расiйскім спорце, але толькі, напэўна, у расiйскім спорце мала хто зможа сабе дазволіць сказаць тое, што думае, у адрозненне ад таго, што здарылася ў Беларусі.

– Хто з хлопцаў цябе тады больш за ўсё ўразіў?

– Мусіць, больш за ўсіх мяне ўразіў Вася Хамутоўскі. На маю думку, гэта чалавек, які вось з такой харызмай, з такім тыпажом і спартовым бэкграўндам. Гэта той чалавек, які можа лёгка стаць, напрыклад, міністрам спорту ці ўзначаліць федэрацыю футбола ў Беларусі ў перспектыве. І тады, я ўпэўнены, будзе парадак, таму што ў яго ёсць і разуменне, ёсць і стрыжань, але, у прынцыпе, усё ў яго ёсць, таму Вася суперкруты, – сказаў Савін.