Усе навіны

Старшыня «Дняпра» Капытаў: «Вялікая верагоднасць новага трансфернага бана. Калі яго праскочыць хоць на тыдзень, заявім 3-5 футбалістаў з боку»

8 чэрвеня 2023, 13:37

Старшыня «Дняпра» Сяргей Капытаў распавёў пра магчымы новы трансферны бын для магілёўскага клуба.

«Паўтара гады дзейнічае бан на рэгістрацыю новых футбалістаў. Дзеянне завяршаецца 9 ліпеня. Мы ад УЕФА ўжо атрымалі пацвярджэнне. Аднак, на жаль, нам пагражае яшчэ адзін бан. І верагоднасць, што ён будзе да нас ужыты, вялікая. Канешне, гэта будзе вельмі дрэнна.

Цяпер ідзе праца па камплектаванні каманды. Гэта задача пастаўлена. У тым ліку і я гэтым займаюся. Ідуць перамовы. Калі ў нас атрымаецца праскочыць гэты бан хаця б на тыдзень, то мы плануем заявіць некалькі гульцоў з дубля, а таксама 3-5 футбалістаў з боку. Але мы будзем браць гульцоў для рашэння не імгненных задач, а на далягляд. Нам патрэбны футбалісты, якія не згубяцца ў вышэйшай лізе. Мне тут не трэба, каб мы выйшлі з першай лігі, і балела галава, як захаваць прапіску. Гэтая задача не для Магілёва», – сказаў Капытаў.