Усе навіны

Херарда Марціна блізкі, каб узначаліць «Інтэр Маямі»

8 чэрвеня 2023, 19:24

Аргентынскі трэнер Херарда Марціна хуткім часам можа ўзначаліць «Інтэр Маямі», паведамляе журналіст TyC Sports Гастан Эдуль.

Інфармуецца, што зараз паміж 60-гадовым спецыялістам і клубам з ЗША працягваецца працэс перамоваў, блізкі да завяршэння.

На працягу трэнерскай кар'еры Марціна ўзначальваў шэраг каманд з Аргенціны і нацыянальную зборную роднай краіны, Парагвай, Мексіку, а таксама «Барселону» і «Атланту Юнайтэд».

Пасля 16 згуляных матчаў «Інтэр Маямі» займае апошняе месца ў чэмпіянаце МЛС.