Усе навіны

Карым Бензема: «Перайшоў у «Аль-Іціхад», таму што я мусульманін і заўсёды хацеў жыць у Саудаўскай Аравіі»

8 чэрвеня 2023, 22:47
1

Навічок «Аль-Іціхада» Карым Бензема распавёў, чаму ён вырашыў перайсці ў клуб з Саудаўскай Аравіі.

«Чаму я перайшоў? Ну таму што я мусульманін, гэта мусульманская краіна, і я заўсёды хацеў жыць тут», – сказаў Бензема.

Кантракт з 35-гадовым французам разлічаны да 2026 года. Да гэтага ён выступаў за «Рэал».

«Аль-Іціхад» выйграў чэмпіянат Саудаўскай Аравіі ў сезоне 2022/23 і кваліфікаваўся ў групавы этап азіяцкай Лігі чэмпіёнаў. Каманда на 5 ачкоў апярэдзіла «Аль-Наср» Крышціяну Раналду.