Усе навіны

Карла Анчалоці: «Тое, што адбылося з Мальдзіні, кажа пра адсутнасць павагі да традыцый «Мілана»

9 чэрвеня, 13:59

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці раскрытыкаваў кіраўніцтва «Мілана» за звальненне Паола Мальдзіні з пасады тэхнічнага дырэктара.

«Тое, што адбылося з Мальдзіні, сведчыць пра адсутнасць павагі да традыцый «Мілана». Гэта праўда, што вы не можаце перамагчы толькі дзякуючы гісторыі, але праўда і тое, што гісторыя вучыць вас, як перамагаць. Клубы, якія думаюць толькі пра бізнес, а не пра спартоваю культуру, асуджаныя на правал», – сказаў Анчалоці.

Карла быў галоўным трэнерам «Мілана» з 2001 па 2009 год. На чале «расанеры» Анчалоці двойчы выйграў Лігу чэмпіёнаў. Паола Мальдзіні быў капітанам той каманды.