Усе навіны

Уладальнік «Ман Сіці» шэйх Мансур упершыню са жніўня 2010-га будзе прысутнічаць на матчы каманды

10 чэрвеня 2023, 16:59

Уладальнік «Манчэстэр Сіці» шэйх Мансур наведае фінал ЛЧ, у якім яго каманда згуляе з «Інтэрам», паведамляе The Athletic.

Гэта будзе ўсяго другі ў гісторыі і першы са жніўня 2010 года афіцыйны матч «Ман Сіці», на якім Мансур будзе прысутнічаць пасля набыцця клуба ў 2008 годзе. У жніўні 2010-га шэйх быў на хатнім матчы «Сіці» з «Ліверпулем» (3:0) у АПЛ.

Мансур не наведваў ніводнага матчу некаторых клубаў, якія ўваходзяць у яго холдынг City Football Group – «Нью-Ёрк Сіці», «Мэльбурн Сіці», «Мумбаі Сіці», «Ёкагама Ф. Марынос».

Фінал ЛЧ «Манчэстэр Сіці» – «Інтэр» адбудзецца сёння, 10 чэрвеня. Пачатак – 22.00.