Усе навіны

«Нафтан» забіў упершыню з красавіка, да гэтага клуб не адзначаўся 6 матчаў.

10 чэрвеня, 18:46

У матчы 12-га тура чэмпіянату Беларусі «Нафтан» у гасцях уступіў «Слуцку» з лікам 1:3. Адзіны гол навапалачан забіў Іскандар Зарабекаў.

Такім чынам, «Нафтан» перапыніў серыю з 6 матчаў без забітых галоў. Каманда з Наваполацка не забівала з 22 красавіка, калі ў гасцях уступіла мінскаму «Дынама» таксама з лікам 1:3.

Адзначым, што 6 матчаў без забітых мячоў – клубны антырэкорд.