Усе навіны

Упершыню ў гісторыі еўракубкаў тры клубы з адной краіны прайгралі ўсе тры фіналы ў адным сезоне

11 чэрвеня 2023, 00:22

«Інтэр» саступіў «Манчэстэр Сіці» ў фінале Лігі чэмпіёнаў 2022/23 – 0:1.

Міланская каманда стала трэцім прадстаўніком Італіі, які ў гэтым сезоне прайграў фінал еўракубкавага турніру. Раней «Рома» саступіла «Севільі» ў фінале Лігі Еўропы, а «Фіярэнціна» – «Вест Хэму» ў вырашальным матчы Лігі канферэнцый.

Такое адбылося ўпершыню ў гісторыі еўракубкаў, калі тры каманды з адной краіны ў рамках аднаго сезона прайгралі ўсе тры фіналы.