Усе навіны

Хвашчынскі, Хадаркевіч, Швяцоў не патрапілі ў канчатковы спіс зборнай Беларусі на чэрвеньскія матчы

11 чэрвеня, 21:21

Прэс-служба мінскага «Дынамa» апублікавала спіс футбалістаў, якія выкліканы ў зборную Беларусі па футболе на чэрвеньскія матчы адборачнага раунда чэмпіянату Еўропы-2024. Сярод іх галкіпер Дзяніс Шпакоўскі, абаронца Сяргей Паліцевіч, паўабаронца Арцём Быкаў і нападаючы Уладзіслаў Марозаў.

Адзначым, што Шпакоўскі раней не быў уключаны ў пашыраны спіс каманды.

Пры гэтым у зборную Беларусі выклік не атрымалі Максім Швяцоў, Руслан Хадаркевіч, Уладзіслаў Калінін, а таксама нападаючы Уладзімір Хвашчынскі, якія раней трапілі ў пашыраны спіс.

Нагадаем, каманда Кандацьева згуляе 16 чэрвеня з Ізраілем і 19 чэрвеня з Косава ў рамках кваліфікацыі да Еўра-2024. Абодва паядынкі адбудуцца ў Будапешце.