Усе навіны

Георгій Кандрацьеў: «Трэба пастарацца сустрэчы з Ізраілем і Косава выйграць. Калі выйграем і згуляем унічыю – таксама нармальны вынік»

12 чэрвеня 2023, 12:51

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў расказаў пра тое, якая задача стаіць перад камандай на матчы адбору да Еўра-2024 з Ізраілем і Косава.

– Якія задачы ставяцца на бліжэйшыя два матчы зборнай?

– Я ўжо казаў раней і паўтару зноў: трэба пастарацца абедзве сустрэчы выйграць. Калі адну выйграем, а ў другой згуляем унічыю – гэта таксама будзе нармальны вынік. Інакш ніяк. У нас ёсць яшчэ шанцы ў цяперашнім адборы, нягледзячы на дзве стартавыя паразы. Мы пастараемся іх увасобіць у жыццё.

– Калі аналізаваць два мінулыя матчы, то, у адрозненне ад гульні са Швейцарыяй, гульня з румынамі магла і ачкі першыя прынесці. Чаго не хапіла?

– У першую чаргу, мы самі дазволілі суперніку забіць два лёгкія галы. Але змаглі праявіць маральна-валявыя якасці, вярнуліся ў гульню. Маглі яе нават выратаваць. Не хапіла майстэрства. Можа, і ўдачы. Але ў першую чаргу, мусіць, майстэрствы ў завяршальнай стадыі нападаў. Моманты ж добрыя стваралі. Паказчык xG у нас у выніку быў вышэйшы, чым у румынаў. На жаль, забілі толькі адзін.

– У нядаўнім інтэрв'ю Сяргей Балановіч сказаў такую фразу: «Я не думаю, што футбалісты, якія выходзяць на поле, «абыякава» ставяцца да гульні. Зборная – гэта ўсё роўна твой прэстыж»

– Калі б хлопцы не хацелі гуляць, яны б не прыязджалі ў зборную. І я ім увесь час кажу пра гэта: не жадаеш – не прыязджай. У мяне няма прэтэнзій да гульцоў, якія збіраюцца. Яны стараюцца. Дрэнна, што ачкi не бяром, але, паўтаруся, да гэтых рабят у мяне прэтэнзій няма. Памылкі, безумоўна, ёсць, але пытанняў па самааддачы – ніякіх, м сказаў Кандрацьеў.