Усе навіны

«Барселона» мае праблемы з рэгістрацыяй Гюндагана. «Аль-Іціхад» зрабіў гульцу прапанову, а «Барусія» Д прапануе вярнуцца

12 чэрвеня 2023, 13:03

«Барселона» рызыкуе не падпісаць паўабаронцу «Манчэстэр Сіці» Ілкая Гюндагана, паведамляе Sport.es.

Па інфармацыі крыніцы, каталонцы, якія прапануюць гульцу кантракт на тры гады, не могуць гарантаваць немцу, што зарэгіструюць яго як новага гульца.

«Ман Сіці» ў сваю чаргу настойвае на працягу кантракта, які заканчваецца 30 чэрвеня. Саудаўскі «Аль-Іціхад» таксама зрабіў прапанову Гюндагану.

«Барусія» Дортмунд, адкуль немец летам 2016 года пераехаў у АПЛ, прапанавала яму доўгатэрміновы кантракт, бо разглядае Гюндагана ў якасці замены Джуда Белінгема.