Все новости

Гулец «Баранавічаў» Галуза: «Больш за дзве тысячы чалавек на нашых матчах – наогул супер, ім падзяка»

12 чэрвеня, 20:36

Нападаючы «Баранавічаў» Дзмітрый Галуза пракаментаваў наведвальнасць хатніх матчаў каманды.

– Якое галоўнае адрозненне паміж першай лігай і першынством дублёраў?

– Думаю, у добрых гульцах, якія пабывалі ў камандах вышэйшай лігі, набраліся вопыту і ўпэўненасці на полі. У першай лізе яны адназначна пераважаюць. Таксама тут больш адзінаборстваў у параўнанні з дублем, вышэйшая хуткасць прыняцця рашэнняў.

– А з фінансавага пункту гледжання, інфраструктуры, падтрымкі гледачоў?

– Тут у нас усё нармальна, аднак параўноўваць з іншымі клубамі не стану, паколькі ва ўсіх усё па-рознаму. Наконт заўзятараў – наогул супер. Больш за дзве тысячы чалавек прыходзяць на хатнія матчы – гэта выдатна. Ім асобная падзяка, што наведваюць дамашнія матчы і прыязджаюць на гасцявыя. Гэта шмат значыць для каманды. Нам прыемна чуць і бачыць іх падтрымку, і, вядома, мы робім усё сваёй гульнёй і перамогамі, каб ім было прыемна.

– Якія задачы ставяць перад сабой «Баранавічы»?

– Мяркуючы па выніках мінулага года, заняць не ніжэй за 10-е месца, але мы пастараемся падняцца як мага вышэй. Цяпер мы ўверсе табліцы, хоць гэта толькі пачатак сезона, расслабляцца нельга, будзем працаваць, – сказаў Галуза.