Усе навіны

Перэс камунікаваў з Мбапе апошнімі тыднямі. «ПСЖ» ацэньвае Кіліяна ў 180-200 млн еўра

13 чэрвеня 2023, 09:37

Прэзідэнт «Рэала» Фларэнціна Перэс у апошнія тыдні камунікаваў з нападаючым «ПСЖ» Кіліянам Мбапе, які ўчора накіраваў парыжскаму клубу ліст аб нежаданні падаўжаць дзейны да 2024 года кантракт. Аб гэтым сведчыць Footmercato.

Адзначаецца, што мадрыдцы могуць змяніць сваю пазіцыю — яны былі настроены выключна на бясплатны пераход 24-гадовага футбаліста, але зараз разважаюць над трансферам у гэтае летняе акно.

Пры гэтым раней паведамлялася, што «ПСЖ» не мае намеру адпускаць Мбапе менавіта ў «Рэал». Аднак увогуле французы гатовыя прадаць Кіліяна – яго ацэньваюць у 180-200 мільёнаў еўра, дадае AS са спасылкай на RMC Sport.

Кіраўніцтва парыжан збянтэжанае сітуацыяй – рашэнне форварда стала для іх нечаканасцю.

Статыстыка Мбапе ў сезоне – тут.