Усе навіны

Сяргей Паліцевіч: «Зборнай трэба абавязкова перамагаць ужо хаця б кагосьці. Ізраіль, Косава, Германію ці Францыю — без розніцы»

13 чэрвеня 2023, 18:37
3

Абаронца зборнай Беларусі Сяргей Паліцевіч расказаў пра настрой каманды перад чарговымі гульнямі кваліфікацыі да Еўра-2024.

— У матчы з Ізраілем і Косава трэба абавязкова набіраць ачкі. Так?

— Натуральна. Тут не трэба гучных фраз, маўляў, мы едзем перамагаць. Трэба ехаць і дабівацца хоць нейкага выніку. Станоўчага для нас, а гэта — не прайграць. Проста калі ты не выйграеш 25 ці 26 гульняў (Серыя без перамог беларускай зборнай у афіцыйных паядынках складае 15 матчаў — Tribuna.com), то ўнутры нейкі стан не вельмі добры. Нам для псіхалагічнага балансу трэба абавязкова перамагаць ужо хоць некага. У Ізраіля, Косава, Германіі ці Францыі, у прынцыпе, без розніцы ў каго. Ад гэтага дна трэба адштурхвацца. Вера губляецца, калі разумееш, што зноў нічыя ці зноў прайгралі. Перамога зараз патрэбна як паветра, — цытуе Паліцевіча sport5 са спасылкай на Спорт-Кадр.