Усе навіны

Форвард «Тарпеда-БелАЗ» Авано выкліканы ў алімпійскую зборную Габона

14 чэрвеня 2023, 18:09

Нападаючы «Тарпеда-БелАЗ» Эманюэль Авaнo выкліканы ў алімпійскую зборную Габона.

Каманда U-23 кваліфікавалася на Кубак афрыканскіх нацый і згуляе 25 чэрвеня супраць Малі, 28 чэрвеня супраць Нігера, а 1 ліпеня супраць аднагодкаў з Егіпта.

У сёлетнім сезоне чэмпіянату Беларусі правёў шэсць матчаў, забіў адзін мяч і аддаў адну галявую перадачу.