Усе навіны

Сезон АПЛ 2023/24 стартуе 11 жніўня матчам «Бернлі» – «Ман Сіці»

15 чэрвеня, 13:22
1

АПЛ апублікавала каляндар на сезон 2023/24.

Новы сезон чэмпіянату Англіі стартуе 11 жніўня матчам «Бернлі»«Манчэстэр Сіці».

У 1-м туры англійскага чэмпіянату «Арсенал» дома згуляе з «Нотынгем Форэст», «Борнмут» будзе супрацьстаяць «Вэст Хэму», «Брайтан» згуляе з «Лутонам», «Эвертан» сустрэнецца з «Фулхэмам», «Шэфілд» выступіць супраць «Крыстал Пэлас», «Ньюкасл» дома згуляе з «Астан Вілай», «Брэнтфард» памераецца сіламі з «Тотэнхэмам», «Чэлсі» прыме «Ліверпуль», а «Манчэстэр Юнайтэд» сустрэнецца з «Вулверхэмптанам».

Матчы заключнага тура сезона АПЛ 2023/24 пройдуць 19 траўня адначасова.

Увесь каляндар тут.