Усе навіны

Георгій Кандрацьеў: «Малькевіч, напэўна, не прыме ўдзелу ў матчы з Ізраілем. У яго невялікае пашкоджанне»

16 чэрвеня, 08:48

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў падзяліўся ўражаннямі ад падрыхтоўкі да матча супраць Ізраіля ў рамках кваліфікацыі да Еўра-2024. Матч адбудзецца сёння ў 21:45.

«Маральны стан добры. Рабяты з нецярпеннем чакаюць матчу. Што да фізічных якасцяў, то паглядзім у гульні. Рабяты вельмі добрае рухаюцца. Мне падабаецца, як каманда працуе. Ні да каго прэтэнзій няма.

Па траўмах: на жаль, Малькевіч, напэўна, не прыме ўдзелу ў гэтым матчы. У яго невялікае пашкоджанне. Астатнія ўсе жывыя-здаровыя і гатовы гуляць», – сказаў Кандрацьеў.