Усе навіны

«Ман Сіці» ў пятніцу зноў даведваўся пра Райса – клуб чакае рашэння Гюндагана па кантракце

18 чэрвеня, 11:20

«Манчэстэр Сіці» застаецца адным з прэтэндэнтаў на падпісанне апорнага хаўбека «Вэст Хэма» Дэклана Райса.

Клуб яшчэ не рабіў канкрэтных крокаў і афіцыйных запытаў, але, як паведамляе інсайдар Фабрыцыа Рамана – у пятніцу «гараджане» зноў даведваліся інфармацыю па ягонай сітуацыі.

«Ман Сіці» пакуль чакае рашэння Ілкая Гюндагана, з якім вядуцца перамовы па пралангацыі кантракта.

Па папярэдніх дадзеных, над падпісаннем Райса актыўна працуе «Арсенал». Кананіры ўжо кантактуюць з «Вэст Хэмам» і хочуць хутка закрыць дамову. Пераход ацэньваецца ў каля 100 мільёнаў еўра.

Статыстыка 24-гадовага англічаніна ў бягучым сезоне тут.