Усе навіны

Кавалевіч пра еўракубкі: «Хацелі гуляць у Грузіі – не атрымалася. Потым здарыліся накладкі ў Азербайджане»

18 чэрвеня, 22:43

Галоўны трэнер «Нёман» Ігар Кавалевіч расказаў пра пошук умоўна хатняй арэны для ўдзелу ў Лізе канферэнцый. Нагадаем, УЕФА ў адказ на вайну ва Украіне забараніла беларускім камандам праводзіць еўракубкавыя матчы ў Беларусі.

– Не так шмат варыянтаў. Мы хацелі гуляць у Грузіі – не атрымалася. Пасля здарыліся нейкія накладкі ў Азербайджане. Гэтым займаецца спартовы дырэктар. Шукаем нейкія варыянты. Канешне, гэта мінус. Але мы жывём па агульных правілах. Не думаю, што гэта адаб'ецца на гульні каманды, – сказаў Кавалевіч у эфіры праграмы «Итоги недели».