Усе навіны

Трэнер Косава Жырэс: «Беларусам навяжам сваю гульню. Наша мэта – дамінаваць»

18 чэрвеня, 22:59

Галоўны трэнер зборнай Косава Ален Жырэс падзяліўся меркаваннем аб матчы з беларусамі ў адборы на чэмпіянат Еўропы-2024.

– Мы прааналізавалі гульню Беларусі. Думаю, яны нашу таксама вывучылі. У прыватнасьці, мы прааналізавалі іх апошнюю гульню супраць Ізраіля. Аднак не будзем падладжвацца пад іх гульню, а будзем гуляць у сваю. Мы навяжам ім сваю гульню, паколькі наша мэта – дамінаваць у гэтым матчы.

Супраць Румыніі мы правялі добрую гульню, але не рэалізавалі моманты.

Не люблю казаць пра мінулыя гульнях, але скажу, што мы паказалі добры футбол, асабліва ў апошняй гульні, дзе мы толькі не забілі. Таму нам трэба больш змагацца, каб знайсці шлях да мэты і дабіцца перамогі, – сказаў Жырэс.