Усе навіны

Хесус Навас – першы гулец, які выйграў чэмпіянат свету, чэмпіянат Еўропы і Лігу нацый.

19 чэрвеня, 09:19
1

У ноч на 19 чэрвеня зборная Іспаніі перамагла Харватыю ў фінальным матчы Лігі нацый (0:0, 5:4 пенальці).

У стартавым складзе «фурыі рохі» на гэтую гульню прысутнічаў 37-гадовы Хесус Навас, які стаў першым футбалістам, якому ўдалося выйграць чэмпіянат свету, чэмпіянат Еўропы і Лігу Нацый.

Чэмпіёнам свету крайні абаронца стаў у 2010 годзе на турніры ў ПАР, чэмпіёнам Еўропы ў 2012-м – на турніры ва Украіне і Польшчы.

Акрамя гэтага нядаўна Навас стаў самым узроставым іграком у гісторыі іспанскай зборнай, на момант матчу з Італіяй (2:1) яму было 37 гадоў і 207 дзён.