Усе навіны

Ансу Фаці: «Не сумняваюся, што хачу працягваць расці ў «Барселоне»

19 чэрвеня, 09:26

Паўабаронца «Барселоны» Ансу Фаці распавёў, што хацеў бы працягнуць гуляць за каталонцаў.

«Я маю намер застацца ў «Барселоне», працягваць там працаваць, бо ў мяне кантракт, і я вельмі шчаслівы. Жадаю працягваць расці ў «Барсе». Я не сумняваюся ў гэтым», – сказаў Фаці.

Кантракт 20-гадовага іспанца з каталонцамі разлічаны да лета 2027 года.

Раней паведамлялася, што «Барселона» мае намер прадаць Фаці.