Усе навіны

Ілкай Гюндаган: «Барусія» Д кантактавала з маім дарадцам»

19 чэрвеня, 22:52

Капітан «Манчэстэр Сіці» Ілкай Гюндаган яшчэ не прыняў канчатковае рашэнне адносна сваёй будучыні.

«Быў кантакт з дортмундскай «Барусіяй». Не са мной асабіста, а паміж Себасцьянам Келем (спартыўны дырэктар «Барусіі» – заўв.) і маім дарадцам. Вядома, я маю трывалую сувязь з «Барусіяй». Я не здзівіўся, калі пайшлі чуткі.

Але верагоднасць майго пераходу ў «Барусію» не надта высокая. Вяртанне ў Бундэслігу не стала б для мяне вялікай праблемай. У прынцыпе, рашэнне яшчэ не прынятае. Размовы ідуць на заднім плане», – сказаў Гюндаган на прэс-канферэнцыі перад таварыскім матчам зборнай Германіісупраць Калумбіі.

Кантракт Гюндагана з «Сіці» заканчваецца ў канцы гэтага месяца. Цяпер на гульца прэтэндуюць «Барселона», «Арсенал», «Аль-Ітыхад» і «Мілан».