Усе навіны

Анчалоці ўзначаліць зборную Бразіліі летам 2024-га («Globo»)

19 чэрвеня, 23:35

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці стане коўчам зборнай Бразіліі летам 2024 года, паведамляе Globo.

Італьянец зможа падпісаць папярэднюю дамову з «пентакампеонамі» не раней за студзень наступнага года, калі ў яго застанецца паўгода кантракту з «Рэалам».

Карла перад сваім прыходам хацеў бы мець даверанага чалавека на чале зборнай Бразіліі, які б працаваў разам з цяперашнім трэнерам Рамонам Менезэсам.

Раней паведамлялася, што гэтую пасаду перад ім мог заняць яго сын Давідэ, але ад гэтай ідэі адмовіліся, паколькі Карла не зможа сканцэнтравацца на працы з «Рэалам» у наступным сезоне.

Таму чакаецца, што Давідэ пачне працаваць у зборнай Бразіліі разам з бацькам.