Усе навіны

Зборная Беларусі перапыніла серыю з дзесяці паражэнняў у адборах да ЧС і ЧЕ

20 чэрвеня, 00:23

Зборная Беларусі выйграла ў Косава (2:1) у кваліфікацыі да Еўра-2024.

Такім чынам, падапечныя Георгія Кандрацьева спынілі серыю з дзесяці паражэнняў запар у адборах да ЧС і ЧЕ.

Да перамогі над Косава беларусы апошні раз не прайгравалі 27 сакавіка 2021-га. Тады зборная Беларусі перамагла Эстонію (4:2) у адборы на ЧС-2022.