Усе навіны

Ігнатовіч пра сэйв з Косава: «Помню. Скокнуў, адбіў – і ўсё. Зрабіў сваю працу якасна, як і ўсе хлопцы на полі»

20 чэрвеня, 08:29

Брамнік зборнай Беларусі Сяргей Ігнатовіч пракаментаваў перамогу каманды над Косава з лікам 2:1, а таксама свой сэйв пры ліку 0:0.

– За кошт чаго, як ты думаеш, мы дабіліся доўгачаканай перамогі?

– За кошт таго, што гулялі ў футбол. Мы проста гулялі ў футбол, імкнуліся дэманстраваць выхад з абароны ў атаку. Сучасны футбол – і ўсё.

– Мы запомнілі твой неверагодны сэйв – адзін з тых момантаў, дзякуючы якім нам удалося перамагчы. Ты сам памятаеш гэты момант?

– Памятаю. Скокнуў, адбіў – і ўсё. Што памятаць? Зрабіў сваю працу якасна, як і ўсе хлопцы на полі.

– Ці можна лічыць гэтую перамогу стартам чагосьці большага цяпер? Цяпер мы зможам паверыць у свае сілы і ісці далей ужо з іншым настроем?

– Усё будзе залежаць, перш за ўсё, ад саміх гульцоў. Я лішні раз пераконваюся: калі мы спакойна гуляем з мячом і не баімся гуляць, мы можам спакойна выходзіць і гуляць. За кошт гэтага мы і перамаглі. Калі будзем працягваць дэманстраваць гульню ў футбол, то будзе і вынік, – сказаў Ігнатовіч.