Усе навіны

Лёсаванне 1-га кваліфікацыйнага раунда ЛК: «Дынама» Мінск згуляе з баснійскім «Жалезнічарам», «Нёман» сустрэнецца з «Вадуцам»

20 чэрвеня, 16:15
1

20 чэрвеня прайшло лёсаванне 1-га кваліфікацыйнага раунда Лігі канферэнцый, у якім ад Беларусі прымуць удзел мінскае «Дынама» і «Нёмана».

Матчы першага раунда адбору пройдуць 13 і 20 ліпеня.

Мінскае «Дынама» згуляе супраць «Жалезнічара» (Боснія і Герцагавіна).

«Нёман» сустрэнецца з «Вадуцам» (Ліхтэнштэйн).

«Дынама» і «Нёман» згуляюць першыя матчы ў гасцях.