Усе навіны

Прадставілі афіцыйны маскот Еўра-2024 – медзведзяня

20 чэрвеня, 12:07

Прэс-служба УЕФА прадставіла афіцыйны маскот чэмпіянату Еўропы-2024, які пройдзе ў Германіі.

Ім стала медзведзяня, імя яшчэ выбіраецца. Пакуль ідзе галасаванне з наступных прапаноў – Albärt, Bärnardo, Bärnheart і Herzi von Bär, гэта ўсё вытворныя ад нямецкага слова «мядзведзь» (Bär).

Еўра-2024 адбудзецца наступным летам.