Усе навіны

Камерунец Зэпата, які не падышоў брэсцкаму «Дынама», наўрад ці пройдзе прагляд у «Белшыне» («Прэсбол»)

20 чэрвеня, 20:42

У суботу «Слуцк» згуляў унічыю з «Белшынай» (1:1) у таварыскім матчы.

Удзел у спарынгу ў складзе бабруйчан прыняў камерунскі абаронца Одры Ёла Зэпата. Раней футбаліст праходзіў прагляд у брэсцкім «Дынама», які не ўвянчаўся поспехам.

Паводле інфармацыі газеты «Прэсбол», шанцаў на падпісанне кантракта з «шыннікамі» ў Зэпаты, хутчэй за ўсё, няма.