Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Вадуц» – вельмі сур'ёзная каманда»

20 чэрвеня, 23:06

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч падзяліўся меркаваннем пра «Вадуц», з якім гарадзенцам трэба будзе згуляць у першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый.

«Нам выпала вельмі сур'ёзная каманда. Летась яна грала ў групе Лігі канферэнцый, выбіла «Каньяспор», які перамог БАТЭ. Гэта супернік дастаткова добрага ўзроўню, які выступае ў другой лізе Швейцарыі.

Наколькі змяніўся склад «Вадуца» ў параўнанні з мінулым сезонам – гэтае пытанне яшчэ трэба будзе вывучыць. Мы толькі пачалі збіраць інфармацыю, добра, што ў стагоддзе высокіх тэхналогій гэта нескладана. Па меры набліжэння еўракубкавых матчаў зоймемся падрыхтоўкай больш шчыльна. Разбяромся. І наладжваемся. А як будзе – пакажа час», – сказаў Кавалевіч.