Усе навіны

Сяргей Ясінскі: «Без гульнявой практыкі падтрымліваць высокую форму вельмі складана, амаль немагчыма»

21 чэрвеня, 21:37

Галоўны трэнер маладзёжнай зборнай Беларусі Сяргей Ясінскі падзяліўся меркаваннем аб іграках сваёй каманды.

– Ці выкліканыя ў каманду ўсе мацнейшыя ці ёсць тыя, хто да нас не даехаў?

– Некалькі чалавек безумоўна ёсць. Але гэта бывае ва ўсіх зборных. Хтосьці траўміраваны. Ёсць яшчэ група футбалістаў, якія безумоўна патрапілі б у спіс, але па розных прычынах страцілі гульнявую практыку ў клубах.

Страта гульнявой практыкі для нас праблема. Без гульнявой практыкі падтрымліваць высокую форму вельмі складана, амаль немагчыма. Як паказвае досвед, тыя футбалісты, якія яе губляюць, выглядаюць вельмі бледна і сэнс іх выклікаць на збор няма. У нас ёсць іншыя хлопцы, якія ўвесь час гуляюць. Яны вельмі добрыя, – сказаў Ясінскі.