Усе навіны

Капскі пра чуткі: «Пакуль пра цябе гавораць, значыць, ты жывы. Занадта шмат страцілі гульцоў, каб перад еўракубкамі iмi раскідвацца»

22 чэрвеня, 18:54

Кіраўнік БАТЭ Андрэй Капскі падзяліўся меркаваннем пра інфармацыю, паводле якой лідары каманды могуць улетку пакінуць Барысаў.

Раней паведамлялася, што клуб мае фінансавыя праблемы.

– Вынікі каманды, месца ў турнірнай табліцы прывялі да таго, што цяпер шмат інсайдэраў укідваюць чуткі-не чуткі пра тое, што многія гульцы асноўнай каманды пакінуць клуб.

– Не, клуб працуе па ўваходных трансферах. Што тычыцца інсайдэраў, то пакуль пра цябе гавораць, значыць, ты жывы. Як ні круці, многія кажуць, што БАТЭ – гэта брэнд. Да, так і ёсць.

Як бы ні складвалася сітуацыя пра нас усё роўна гавораць больш за ўсіх. Нас найбольш чытаюць, глядзяць, абмяркоўваюць. Гэта нармальна. Нас гэта падганяе і дае пэўную рызыку, каб дзейнічаць, а не сядзець склаўшы рукі. Праца вядзецца.

Ведаеце, мы занадта шмат страцілі гульцоў у пачатку года, каб зараз перад еўракубкамі кімсьці раскідвацца. Натуральна, калі будуць такія сітуацыі, то пад іх трэба шукаць якасную замену. Калі не лепш, то супастаўную.

Вядзецца пашыраная праца па розных гульцах. Мы глядзім, ацэньваем. Але тут павінна супасці шматлікае: не перавысіць нашыя існуючыя ліміты па легіянерах, заробках, набыць матываванага футбаліста і годнага ўдзелу ў чэмпіянаце [Беларусі] і еўракубках, – сказаў Капскі.