Усе навіны

«Баварыя» аб'явіла пра трансфер Герэйру

23 чэрвеня, 12:09

Былы крайні абаронца дортмундскай «Барусіі» Рафаэл Герэйру стаў гульцом «Баварыі».

Кантракт 29-гадовага партугальца разлічаны да чэрвеня 2026 года.

Гулец перайшоў у мюнхенскі клуб бясплатна, бо з 1 ліпеня стане вольным агентам.

За дортмундцаў Герэйру выступаў 7 сезонаў, у яго актыве 40 галоў і 50 дзейсных перадач у 224 матчах.