Усе навіны

Аўтар «Прэсбола» Арлоў пра зборную Беларусі: «З Косава нарэшце ўбачылі дзёрзкую дружыну, якую бачылі ў «нулявыя»

23 чэрвеня, 15:30

Аўтар «Прэсбола» Дзяніс Арлоў падзяліўся ўражаннямі ад гульні зборнай Беларусі супраць Косава (2:1) у матчы кваліфікацыі да Еўра-2024.

Як вядома, напярэдадні чэрвеньскай сесіі кваліфікацыйнага турніру Еўра-2024 галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў дэклараваў у якасці мэты набраць чатыры ці шэсць ачкоў у двух матчах з камандамі Ізраіля і Косава. Што ж, план аказаўся практычна выкананы – сабраны ўраджай з трох балаў. Калі б не крыўдная параза ад ізраільцян, то выйшла б якраз чатыры пункты.

Аднак запамінаецца больш за ўсё апошняе, таму ацэнка за чэрвеньскі адрэзак нашай нацыянальнай каманды – як мінімум здавальняюча. У мінулы панядзелак мы нарэшце ўбачылі тую дзёрзкую дружыну, якую не раз бачылі хаця б у «нулявыя», калі беларусы цешылі вока відовішчнай і дынамічнай гульнёй. Нешта падобнае атрымалася і ў баталіі з касаварамі», – напісаў Арлоў.