Усе навіны

Уладзіслаў Татур: «Ёсць усе шанцы, што ў «Чэлсі» Нкунку стане новай зоркай АПЛ»

23 чэрвеня, 22:32

Беларускія журналісты Мікалай Хадасевіч і Уладзіслаў Татур на YouTube-канале «Дай пробью!» абмеркавалі трансфер Крыстафера Нкунку ў «Чэлсі».

– Наколькі гэта якасны трансфер для «Чэлсі» ў адрозненне ад, можа быць, некаторых іншых, якія былі раней, з-за якіх клуб крытыкавалі?

Нкунку – гэта дзіўны талент. Чалавек шыкоўна гуляў у Бундэслізе, больш за тое, не без трафеяў, таму што ён два гады запар выйграў Кубак з «Лейпцыгам». Так, не ўдалося ўзяць Бундэслігу, але гэта гулец вялізнага патэнцыялу, і можа гуляць у розных пазіцыях. Ён можа гуляць з флангу, таму што «Лейпцыг» часта гуляў 4-2-2-2. Гэта значыць калі ён гуляе з флангу, то гэта ўсё роўна больш пазіцыя дзясяткі, таму што ён гуляе ў паўфлангу, па сутнасці. Можа гуляць другога нападаючага, можа гуляць форварда, таму што класічнага нападаючага пакуль што ў «Чэлсі» няма, ці проста дзясятку.

Паглядзім, як яго будзе выкарыстоўваць Маўрысіа Пачэціна. Але, безумоўна, трэба аддаць належнае кіраўніцтву «Чэлсі», якое яшчэ падчас мінулага сезона загарнула футбаліста, на якога прэтэндавалі вельмі многія, і не за самыя вялікія грошы. Так што толькі рэспект, і паглядзім, як сябе на новым узроўні Нкунку выявіць.

Я думаю, што ёсць усе шанцы, што ён стане новай зоркай АПЛ», – падкрэсліў Татур.