Усе навіны

Шчарбакоўскі вярнуўся ў размяшчэнне дрэздэнскага «Дынама» (Д3) пасля арэнды ў «Энергі» з Котбуса (Д4)

24 чэрвеня, 12:22

Беларускі паўабаронца Жан Шчарбакоўскі вярнуўся ў размяшчэнне дрэздэнскага «Дынама» (Д3) пасля арэнды ў «Энергі» з Котбуса з Д4 Германіі.

За «Энергі» хаўбек выступаў са студзеня бягучага года, дзе правёў 13 матчаў, забіў 2 мячы і аддаў 3 асіста.

Адзначым, што «Энергі» мелі шанс на павышэнне, аднак у плэй-оф саступілі «Унтэрхахінгу».

Кантракт Шчарбакоўскага з «Дынама» разлічаны да 2025 года.