Усе навіны

«Нёман» не прайграе ў ЧБ з 2 красавіка

24 чэрвеня, 17:51
4

24 чэрвеня «Нёман» у 13-м туры абыграў «Слуцк» (2:0). Гродзенскі клуб прадоўжыў бяспройгрышную серыю ў чэмпіянаце Беларусі да 11 матчаў.

Апошні раз «Нёман» прайграў 2 красавіка ў матчы першага тура супраць «Шахцёра» (0:1).

Дзякуючы перамозе над «Слуцкам» каманда Ігара Кавалевіча ўзначаліла турнірную табліцу. «Нёман» апярэджвае мiнскае «Дынама» на адно ачко. «Бела-блакітныя» у паядынку 13-га тура сустрэнуцца са «Смаргонню». Матч пройдзе 25 чэрвеня.