Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Перамаглі заслужана «Слуцк». Можа, недзе і пашанцавала»

24 чэрвеня, 20:16

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч падзяліўся меркаваннем аб матчы са «Слуцкам» (2:0).

– Нам супрацьстаяла добрая каманда, якая не прайграла ніводнага матчу на сваім полі. Тым больш каштоўная перамога. Прыйшлося нялёгка, улічваючы, што ў нас чатыры гульцы прыехалі са зборных. Яны гулялі, працяглыя пералёты, таму хлопцы былі крыху стомленымі. Аднак, гэта не перашкодзіла забіць два галы.

Можа быць, крыху не атрымалася гульня ў адборы. Тым не менш, лічу, што перамаглі заслужана. Не магу сказаць, што на класе. Можа, недзе і пашанцавала.

– Шукураў аформіў дубль. Ці задаволены вы яго гульнёй?

– Гульнёй Алімардона я не зусім задаволены. Так, ён забіў два мячы, але можа гуляць мацней. У яго была мікратраўма, ад'езд у зборную. Але гэта гулец вельмі высокага класа.

– Вы сёння далі згуляць некалькі хвілін 17-гадоваму Аляксею Дайнеку. Якія яго перспектывы?

– Ён вельмі хутка прагрэсіруе ў дублі ў добрага спецыяліста Дзмітрыя Траско, ён нам яго рэкамендаваў. Дайнека – вельмі разумны футбаліст і пры яго адносінах да справы... Яму крыху не хапае фізічных кандыцый, але па сваім футбольным развіцці ён дастаткова кваліфікаваны гулец, – сказаў Кавалевіч.