Усе навіны

«Рэал» гатовы заплаціць за Мбапэ максімум 200+20 мільёнаў еўра

25 чэрвеня, 16:34

Пераход Кіліяна Мбапэ з «ПСЖ» у «Рэал» можа адбыцца ўжо гэтым летам.

Паводле інфармацыі журналіста El Debate Томаса Гансалеса-Марціна, маці Мбапэ на працягу некалькіх месяцаў таемна вяла перамовы з «Рэалам», а зараз кантактуе з уладальнікам «ПСЖ», каб як мага хутчэй завяршыць трансфер.

«ПСЖ» просіць за сваю галоўную зорку 250 мільёнаў еўра і яшчэ 50 млн бонусамі. У сваю чаргу, прэзідэнт «Рэала» Фларэнціна Перэс гатовы аддаць за Мбапе максімум 200+20 мільёнаў еўра.