Все новости

Алімардон Шукураў: «Нёман» паспрабуе прайсці «Вадуц»

25 чэрвеня, 16:52

Паўабаронца «Нёман» Алімардон Шукураў падзяліўся меркаваннем аб матчы са «Слуцкам» (2:0). Футбаліст аформіў першы ў сезоне дубль.

– Быў вельмі цяжкі матч. Важна было перамагчы, каб прадоўжыць гэты тэмп.

– Вы аформілі дубль. Другі гол атрымаўся крыху кур'ёзным.

– Магу сказаць, што цалкам выканаў усталёўку трэнера. Чакаў моманту, каб забіць.

– Ужо вядома, што «Нёман» згуляе ў еўракубках з клубам з Ліхтэнштэйна «Вадуцам». Як можна паспрабаваць яго прайсцi?

– «Вадуц» – вельмі добры супернік. З нецярпеннем чакаю гэты матч.

– Для вас гэта будзе дэбют у еўракубках?

– Так. Паспрабуем прайсці гэтага суперніка.

– У наступным туры ў вас матч з БАТЭ, які вы не змаглі прайсці ў паўфінале Кубка Беларусі. За кошт чаго вы можаце перамагчы барысаўчан?

– Мы гуляем дома. Думаю, нашы заўзятары павінны нам дапамагчы. Мы пастараемся набраць тры ачкі

– Каманда выйшла на прамежкавае першае месца ў турнірнай табліцы.

– Гэта вельмі прыемна, але мы ідзе ад матчу да матчу, – сказаў Шукураў.