Усе навіны

Уладзіслаў Татур: «Гюндаган цікавы трансфер, але гэта не той гулец, які «Барселоне» патрэбен быў вось зараз»

26 чэрвеня, 19:53

Журналіст Уладзіслаў Татур на YouTube-канале «Дай пробью!» паразважаў пра трансфер Ілкая Гюндагана ў «Барселону».

«Улічваючы, што чуткі звязваюць «Барселону» з пошукам гульца на пазіцыю Бускетса, усе мы разумеем, што па пазіцыі ты можаш замяніць, па якасці хутчэй за ўсё не. Не так шмат футбалістаў у свеце, якія могуць даць такую ж якасць. Гюндаган гулец зусім іншага кірунку, і «Барселона» змагла яму прапанаваць двухгадовы кантракт з опцыяй падаўжэння яшчэ на сезон.

Гюндаган добра вырашыў змяніць абстаноўку. «Сіці» выйграў абсалютна ўсё, і як быццам патрэбен новы этап, новы перыяд у карʼеры. Але Гюндаган гэта ўсё ж атакавалая васьмёрка, чалавек, які любіць падключацца ў чужую штрафную. Тры апошнія сезоны, ён забіў 8-8-13 мячоў у Англійскай прэмʼер-лізе, гэта значыць вельмі выніковы гулец. Фрэнкі дэ Ёнг таксама неразыграваючы ніжнеапорны, таму «Барселоне» ўсё яшчэ трэба будзе выходзіць на рынак і кагосьці знаходзіць. Няхай нават са стратай у якасці.

Вось калі мы гаворым пра акрыянне «Барселоны», часам чытаеш чуткі, і ўсё роўна нейкі вінегрэт, ва ўсякім разе ў мяне ў галаве, таму што жадалі браць Рубена Невеша з «Вулверхэмптона», які ў выніку абраў Саудаўскую Аравію. Для мяне гэта гулец сапраўды не ўзровень «Барселоны». Брозавіч, так, блізка да гэтага, але ён таксама выбірае Саудаўскую Аравію, то бок вось такі яшчэ фактар узнікае.

Цяпер «Барселона» глядзіць на нейкія 3-і і 4-ы варыянты, каб проста быў гулец на пазіцыю, так што праца мае быць цяжкая. Гюндаган цікавы трансфер, але гэта не той гулец, які «Барселоне» патрэбен быў вось зараз. Не галоўны трансфер, які просты неабходны», – сказаў Татур.